Тэлефон гарачай лініі:
+375 17 380-26-87
(панядзелак-пятніца з 9:00 да 13:00)

Тэлефоны адключаныя на час рамонтных работ падчас капітальнага рамонту будынка. Прыносім свае прабачэнні!

Паважаныя жыхары г. Мінска!

З 1 кастрычніка 2016 года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.08.2016 № 322 «Аб прадастаўленні безнаяўных жыллёвых субсідый», які прадугледжвае ўкараненне сістэмы прадастаўлення дзяржаўнай дапамогі для частковай кампенсацыі пры аплаце асноўных жыллёва-камунальных паслуг (далей – ЖКП) з улікам агульнага даходу сям'і, плошчы жылля спажыўцоў і пэўных умоў спажывання паслуг.

Дзяржава кампенсуе выдаткі на аплату ЖКП, якія перавышаюць 20 % ад сукупнага даходу сям'і (або асобнага грамадзяніна) у горадзе і 15 % — у сельскай мясцовасці, калі фактычныя аб'ёмы спажывання не будуць перавышаць устаноўленых дзяржавай нарматываў спажывання ЖКП.

Атрымаць безнаяўную жыллёвую субсідыю (далей – БЖС) маюць права ўласнікі жылля альбо наймальнікі дзяржаўнага жылля, члены арганізацыі забудоўшчыкаў, а таксама члены іх сем'яў.

У афармленні БЖС будзе адмоўлена ўласнікам некалькіх жылых памяшканняў або доляй ў іншай кватэры (выключэнне - шматдзетныя сем'і), якія здаюць жыллё па дагавору найму або ўладальнікам кватэр, дзе зарэгістравана прыватнае прадпрыемства.

БЖС прадастаўляецца па рашэнню адміністрацыі раёна г. Мінска па тэрытарыяльнай прыналежнасці па двум прынцыпам:

  • па выяўляўчаму прынцыпу - на падставе дадзеных, наяўных у службе субсідзіравання;
  • па заяўляўчаму прынцыпу - пры звароце заяўніка з заявай а прадстаўленні субсідый ў службу субсідзіравання (у цяперашні ў разлікова-даведачны цэнтр па месцу жыхарства).

Для афармлення БЖС да заявы прыкладаюцца наступныя дакументы: пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу; дакументы, якія пацвярджаюць даходы ўласніка жылля і членаў сям'і за 6 месяцаў (спраўка аб заробку, пасобіі ((дапамозе)), даходах ад прадпрыймальніцкай дзейнасці і інш); працоўную кніжку; пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (для тых, у каго ёсць дзеці да 18 гадоў); пасведчанне аб заключэнні (або скасаванні) шлюбу; пенсійнае пасведчанне або пасведчанне інваліда (калі ў сям'і ўласніка ёсць пенсіянеры або інваліды).

Нарматыўныя дакументы

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.08.2016 № 322 «Аб прадастаўленні безнаяўных жыллёвых субсідый» (.doc)

Пастанова Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 14.09.2016 № 23 «Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.08.2016 № 322» (.doc)

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.09.2016 № 775 «Аб устанаўленні пераліку дакументаў і (або) звестак, неабходных для прадастаўлення безнаяўнай жыллёвай субсідыі і запытаных службай субсідавання» (.doc)

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.09.2016 № 778 «Аб вызначэнні сукупнага дахода для прадастаўлення безнаяўных жыллёвых субсідый» (.pdf)

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.09.2016 № 789 «Аб устанаўленні норм (нарматываў) спажывання жыллёва-камунальных паслуг для разліку безнаяўных жыллёвых субсідый» (.pdf)

9 Мая — незабыўная, памятная дата — Дзень Перамогі. Зусім мала засталося тых, хто мае непасрэднае дачыненне да гэтага свята, каму мы паклонімся і падзякуем за мірнае неба над нашымі галовамі. Пажадаем жа ветэранам...
Усе навіны>>
Лiстапад 2018
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
29 30 31 1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 1 2
Яндекс.Метрика