Тэлефон гарачай лініі:
+375 17 380-26-87
(панядзелак-пятніца з 9:00 да 12:00)

У мэтах павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду, у перыяд часу з 3 па 28 красавіка 2017г. у Рэспубліцы Беларусь і г. Мінску праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам».

Мэта будучай акцыі: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне не выканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках (збудаваннях), павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанню паслуг па забеспячэнню іх бяспекі, умацаванню правапарадку, папярэджанні правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі , якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення.

Задачы:

  • інфармаваць насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачваць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, злоўжыванні спіртнымі напоямі;
  • аказаць дапамогу грамадзянам у навучанні мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, аказаць дапамогу пазаштатным пажарным фарміраванням у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы.
Верасень 2021
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
30 31 1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 1 2 3
Яндекс.Метрика