Тэлефон гарачай лініі:
+375 17 380-26-87
(панядзелак-пятніца з 9:00 да 12:00)

Паважаныя жыхары Ленінскага раёна г. Мінска! 

30 лістапада 2017 года ў ГП ЖЭУ № 1,2,3,4 Ленінскага раёна г. Мінска, з удзелам спецыялістаў камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Жыллёвая камунальная гаспадарка Ленінскага раёна г. Мінска», філіяла «Адзіны разлікова-даведачны цэнтр г. Мінска» з 9.00 да 13.00 будзе праводзіцца Дзень адчыненых дзвярэй.

У ходзе правядзення Дня адчыненых дзвярэй грамадзяне змогуць:

  • атрымаць тлумачэнні па пытаннях тэхнічнага ўтрымання і эксплуатацыі жыллёвага фонду, капітальнага рамонту, добраўпарадкавання і ўтрымання дваровых тэрыторый і інш.;
  • азнаёміцца з паадреснымі праграмамі па капітальным, бягучым рамонце, добраўпарадкаванні дваровых і прылеглых тэрыторый,
  • атрымаць інфармацыю аб платных бытавых і іншых паслугах; аб паадресным замацаванні рабочых па комплексным абслугоўванні будынкаў (збудаванняў), аб грашовых сродках, налічаных і атрыманых на тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў, размешчаных у межах абслугоўванай тэрыторыі і іх выдаткоўванні за 9 месяцаў 2017 года;
  • пакінуць свае прапановы па ўдасканаленні работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада;
  • азнаёміцца з дзейнасцю органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

У рамках правядзення Дня адчыненых дзвярэй запланавана правядзенне «круглых сталоў» з удзелам прадстаўнікоў ГП ЖКГ раёнаў г. Мінска, адміністрацый раёнаў г. Мінска, ГП ЖЭУ, разлікова-даведачных цэнтраў, КТОС, старэйшых па дому (пад'езду).

Запрашаем Вас прыняць удзел у Дні адкрытых дзвярэй.

 

Верасень 2021
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
30 31 1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 1 2 3
Яндекс.Метрика