У адпаведнасці з арганізацыйна-метадычнымі ўказаннямі па падрыхтоўцы органаў кіравання і сіл аб'ектавага звяна Дзяржаўнага прадпрыемства «Жыллёвая камунальная гаспадарка Ленінскага раёна г. Мінска» Мінскай гарадской падсістэмы ДСНС і ГА на 2018 г., у мэтах павышэння падрыхтоўкі грамадзянскіх фарміраванняў грамадзянскай абароны і падтрымання іх у пастаяннай гатоўнасці да дзеянняў у надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару, пры увядзенні ваеннага становішча, у перыяд 18.04-25.04.2018 г. штатнымі медработнікамі тэрытарыяльнай арганізацыі аховы здароўя праводзілася навучанне санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны, у якім прынялі ўдзел і санітарныя звёны ГП «ЖЭУ № 1, № 2, № 3 Ленінскага раёна г. Мінска».
На практычных занятках адпрацоўваліся навыкі не толькі аказання першай медыцынскай дапамогі пры ўзнікненні розных траўмаў, у тым ліку пры пераломах, крывацёках, апёках, ірваных ранах, але і ўменне ставіць папярэдні аналіз пацярпелым, вызначэнне чарговасці эвакуацыі з ачагоў паражэння.