Аб неабходнасці перазаключыць дагаворы на прадастаўленне асноўных паслуг насельніцтву:
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2015 №535 з 01.01.2016 года зацверджаны новы склад асноўных жыллёва-камунальных паслуг:
тэхнічнае абслугоўванне, бягучы рамонт, капітальны рамонт, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома <*>, гарачае і халоднае водазабеспячэнне, водаадвядзенне (каналізацыя), газа-, электра - і цеплазабеспячэнне, тэхнічнае абслугоўванне ліфта, зварот з цвёрдымі камунальнымі адходамі.
Жыллёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь і іншыя законы прыведзены ў адпаведнасць з гэтым Указам.
тыпавы дагавор на аказанне паслуг па капітальным рамонце шматкватэрнага жылога дома;
тыпавы дагавор на аказанне паслуг па тэхнічным абслугоўванні жылога дома;
(у рэд. пастаноў Саўміна ад 15.05.2013 N 377, ад 30.06.2016 N 518)
тыпавы дагавор на аказанне паслуг па водазабеспячэнню і водаадвядзенню (каналізацыі) кватэры, аднакватэрнага, блакіраванага жылога дома;
тыпавы дагавор на аказанне паслугі па водазабеспячэнню з водаразборнай калонкі;
тыпавы дагавор на аказанне паслуг па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі;
Згодна з ч. 2 арт. 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16.07.2008 N 405-З "Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг" (далей – Закона), дагавор на аказанне жыллёва-камунальных паслуг заключаецца з усімі ўласнікамі альбо з адным з іх па дамове паміж імі. Прыведзеная норма прадугледжвае два варыянты заключэння дагавора з выканаўцам:- з усімі ўласнікамі па асобнасці;- з адным па дамове паміж імі.
Дзяржаўнае прадпрыемства «Жыллёвая камунальная гаспадарка Ленінскага раёна г. Мінска» просіць усіх пражываючых у дамах, якія абслугоўваюцца жыллёва-эксплуатацыйнымі арганізацыямі Ленінскага раёна г. Мінска, падпісаць тыпавыя дагаворы на аказанне асноўных жыллёва-камунальных паслуг (бланкі для заключэння названых дагавораў Вам прадставяць у Разлікова-даведачных цэнтрах, якія абслугоўваюць Ваш жылы дом)