Тэлефон ГАРАЧАЙ тэлефоннай лініі:
+375 17 380-26-87
(панядзелак-пятніца з 9:00 да 12:00)

Тэлефон ПРАМОЙ тэлефоннай лініі:
+375 17 380-26-87
(субота з 9:00 да 12:00)

Дзяржаўная палітыка Рэспублікі Беларусь у сферы культуры накіравана на захаванне самабытнасці культуры беларускага народа і нацыянальных традыцый, адраджэнне, захаванне і развіццё культурнай спадчыны, забеспячэнне даступнасці культурных каштоўнасцяў для ўсяго насельніцтва, інтэграцыю ў сістэму сусветнай культуры на правах раўнапраўнага ўдзельніка.

Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ўяўляе сабой цэлую сістэму мерапрыемстваў арганізацыйнага, прававога і эканамічнага характару.

Галоўным дакументам у гэтай сферы з'яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь" ад 09.01.2006 № 98-3 (далей – Закон).

Гісторыка-культурныя каштоўнасці - гэта матэрыяльныя аб'екты і нематэрыяльныя праяўленні творчасці чалавека, якія маюць адметныя духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці і якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці (артыкул 1 Закона).

Пры паступленні ў Міністэрства культуры абгрунтаваных прапаноў аб наданні аб'екту статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, прадстаўленыя матэрыялы разглядаюцца на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прымае рашэнне аб наданні аб'ектам статусу гісторыка-культурных каштоўнасцяў, па якіх навукова-метадычная рада дала станоўчае заключэнне.

Міністэрства культуры ажыццяўляе вядзенне Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У цяперашні час Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь уключае аб'екты, статус якіх зацверджаны пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.05.2007 № 578, ад 03.09. 2008 № 1288, 19.08.2009 № 1088.

Дзяржаўны спіс рэгіструецца ў Дзяржаўным рэгістры інфармацыйных рэсурсаў (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.07.2010 № 1129).

Уліковыя дакументы на гісторыка-культурныя каштоўнасці (арт. 25 Закона).

На кожную гісторыка-культурную каштоўнасць запаўняецца ўліковая картка і складаецца пашпарт адзінага ўзору (пастанова МК РБ ад 08.12.2006 № 40). Складанне ўліковых дакументаў ажыццяўляецца праектнай арганізацыяй за кошт сродкаў уласніка гісторыка-культурнай каштоўнасці (ч. 7 арт. 25 Закона).

На нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстанаўліваецца ахоўная дошка зацверджанага ўзору за кошт сродкаў уласніка гісторыка-культурнай каштоўнасці (ч. 5 арт. 28 Закона).

Для забеспячэння захаванасці нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці распрацоўваецца праект зон аховы.

Рэжымы ўтрымання і выкарыстання аб'ектаў, устаноўленыя ў праектах зон аховы, забяспечваюць мерапрыемствы па недапушчэнні негатыўнага ўздзеяння на гісторыка-культурную каштоўнасць, т. к. з'яўляюцца абавязковымі для выканання ўсімі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі без выключэння (артыкул 29 Закона).

Красавiк 2024
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 1 2 3 4 5
Яндекс.Метрика